sanitarro (sanitarro) wrote in minsk_by,
sanitarro
sanitarro
minsk_by

Беларускамоўны Debian GNU/Linux: чакайце у сьнежані :)

Рэліз Debian GNU/Linux 4.0 пад кодавай назвай Etch, афіцыйны выхад якога плянуецца на сьнежань гэтага году, будзе мець найшырэйшую падтрымку нацыянальных моваў за ўсю сваю гісторыю.

Ёсць усе шанцы, што ў праграму устаноўкі будзе ўключаная і падтрымка беларускай мовы. Пераклад яе быў выкананы сіламі дабрахвотнікаў з Менску ўсяго за тыдзень.

Для даведкі: Debian GNU/Linux зьяўляецца найбуйнейшай  аперацыйнай сістэмай, складзенай выключна са свабодных праграмаў (больш за 15 тыс. пакетаў). Беларуская лякалізацыя даўно шырока падтрымліваецца для вялікага шэрагу сістэмных утылітаў і праграмаў Linux.

А дзякуючы Minsk Linux Users Group, цяпер беларускі карыстальнік зможа карыстацца роднай мовай і на этапе ўстаноўкі сістэмы.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 22 comments