Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in minsk_by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
minsk_by

  • Music:

Падаруй свабоду палітвязьню! Справаздача 04.04.07.

Шаноўнае спадарства! Вырашыў зрабіць справаздачу, даць асноўную інфу, датычна кампаньні грамадзянскае дапамогі Дзянісу Дзянісаву.

Першы зварот да інтэрнэтчукоў адбыўся 23 сакавіка. Тым часам было ў наяўнасьці блізу 1500 даляраў. Сёньня, 4 красавіка, ужо 4200! Патрэбныя 'шчэ 3000. Палову цяжкага шляху мы прайшлі - прайшлі разам! Дзякуючы нашай з вамі грамадзянскай салідарнасьці, дзякуючы вашай чалавечай неабыякавасьці. Я таксама дасылаю вам вялікі ДЗЯКУЙ!!! - і гэта зусім не сантымэнты...

9 красавіка ў Дзяніса Дзень народзінаў. Было б файна, калі б кожны з нас, хто жадае, даслаў сёньня Дэну віньшавальную паштоўку. Кшталту: "Зь Днём народзінаў, Дзяніс! Мы ўсі чакаем цябе на волі!".
Адраса: Денисову Денису Владимировичу; к. 25, СИЗО-2; ул. Гагарина, г. Витебск; 210026

Так пад час акцыі разьвіваліся падзеі раней:
http://community.livejournal.com/minsk_by/3140467.html
http://community.livejournal.com/minsk_by/3219575.html
http://community.livejournal.com/minsk_by/3229230.html
http://community.livejournal.com/minsk_by/3243214.html

Грошы маем пералічыць празь сістэму WebMoney:
WEBMONEY WMZ: Z402256804641
альбо зь Беларусі даслаць празь сістэмы Migom, MoneyGram на адрасу атрымальніка:
Ямайкина Жанна Ивановна
Минск 220012 пр. Скорины 72-А \ 23

Ёсьцека 'шчэ рахунак у брусэльскім банку:
Bank name: ING (branch Sablon)
Bank address: rue de la Regence 20, 1000 Bruxelles
Bank name: ING (branch Sablon)
Bank account holder (name): Office for a Democratic Belarus, Brussels
Bank identity code BIC: BBRUBEBB
Bank account number (IBAN) for payment: BE17363003431921

Усі пытаньні, калі ласка, - Петры:
Phone: + 375 29 190 46 41 (Петра)
E-mail: keytopetra@gmail.com

Напрыканцы, жадаю адказаць на галоўнае пытаньне, што паўстае перад чытачом: навошта напруджвацца ды зьбіраць грошы на залог, калі Дзяніса "адно - хутка пасодзюць"? Справа навет ня ў тым, каб даць магчымасьць дзецюку пабыць крыху са сваякамі й сваёй каханай. Справа ў тым, каб зрабіць прэцэдэнт шырокае грамадзянскае салідарнасьці, каб увогуле вызваліць дзецюка, а не проста звазіць яго на тыдзень дадому!

Паверце, каб былі ў сьледзтва пэўныя доказы дзянісавае віны, яго б даўно ўжо засудзілі б дый пасадзілі. Доказаў няма! А адпусьціць - шкада, бо "не парадак". Ёсьцека шматлікія падставы лічыць, што судовая справа будзе выйграная, што Дзяніс выйдзе на волю. А калі ён выйдзе па суду на волю - навошта яму "матаць тэрмін" да суду? Калі адбудзецца суд - не вядома. Арыштаваны Дзяніс быў 16 лютага 2007-га. 16 красавіка яму мусяць альбо "накінуць тэрмін", альбо распачаць суд. Судзіць няма як, бо доказаў няма - адно падоўжыць "тэрмін". 16 жніўня - максімальны законны тэрмін, калі Дзяніса Дзянісава мусяць альбо судзіць, альбо адпусьціць. Тэрмін дзеяньня залога сконьчыцца не калі пачнецца суд, а калі "приговор вступит в законную силу". Па суду, калі згодна закону, грошы залога мусяць нам вярнуць, дый жадаючыя маюць вярнуць сабе свае ахвяраваньні...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 15 comments