Julia Darashkevich (fotaczka) wrote in minsk_by,
Julia Darashkevich
fotaczka
minsk_by

Суды над журналістамі за 25-е

Сёньня журналіста Нашай Нівы Сямёна Печанко засудзілі на 15 сутак. Яму прыпісалі ўдзел ва ўчорашней акцыі. Суд праходзіў у Маскоўскім судзе сталіцы, судзіла Тамара Ўнукевіч. Больш інфы ТУТ

Заўтра працягнецца суд над фатографам і выкладчыкам ЕГУ Андрэем Лянкевічам (liankevich). У сеціве ўжо зьявіліся шакуючыя здымкі ягонага затрыманьня, а таксама фоткі з суду. Прысуд заўтра ў 9.00 у судзе Заводзкага раёну.

І яшчэ - у часе мітынгу 25 сакавіка ў Менску былі затрыманыя журналісты літоўскай нацыянальнай тэлевізіі, міліцыя адабрала ў іх тэхніку і адзьнятыя матэрыялы, - паведамляе Свабода.

У фатографа Камсамольскай праўды Дзімы Брушко ( [info]dmitry_brushko ) адламалі бліскавіцу (у Лянкевіча, дарэчы, таксама).

Між тым, галоўны міліцыянер Менску  Анатоль Куляшоў распавёў для БЕЛТА, што "Пацярпелі два супрацоўнікі міліцыі. Абодва знаходзяцца ў лякарні. У аднаго з іх пашкоджанае калена".

UPD: Справу Андрэя Лянкевіча адправілі на дапрацоўку
Tags: акцыі, палітыка
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 17 comments