Недзе з паўгадзіны таму назірала камічнае "ДТП".
Чувак - ці тое забыўся, ці тое ня ведаў, ці тое пад шафэ быў - з усёй хуткасці заехаў у калею, якая зараз знаходзіцца на месцы трамвайных шляхоў на скрыжаванні вул. Коласа і Калініна.Ён сам хвіліну недзе даганяў, што адбылося і "дзе я нахаджуся", потым выйшаў, пабачыў разбітыя фары, знакі перасцярогі на ўзроўні сваіх вачэй, і зразумеў, што нешта не так, а я назірала і думала: спачуваць ці сьмяяцца, бо выглядала гэта прынамсі крэатыўна і "свяжо" ;)
