zakvass (okciabronak) wrote in minsk_by,
zakvass
okciabronak
minsk_by

Канцэрт "Cтарыя ірландскія песні па-беларуску"

Запрашаем на канцэрт
2 сакавіка 19:00
у Тэатры Эстрады (вул. Маскоўская, 18)

"Cтарыя ірландскія песні па-беларуску"

Традыцыйная ірландская музыка ад гуртоў Ceilidh Ceol і Ejrút

Асобны музычны падарунак ад Алеся Журы(кельцкая арфа).

Ceilidh Сeol [кейлі кёл] – гурт, адраджаючы старадаўнюю кельцкую традыцыю – кейлі. Перакладаецца назва з ірландскай гэльскай як “музыка кейлі”. Кейлі – гэта такі сход людзей, якія забаўляюцца традыцыйным ірландскім чынам: спяваюць, таньчаць, выпіваюць і размаўляюць за жыццё. Акрамя традыцыйнай кельцкай танцавальнай музыкі, рэпертуар гурта багаты перакладамі старых ірландскіх, шатландскіх і ангельскіх песен на беларускую мову. Вы пачуеце, як актуальна гучаць па-беларуску народныя ірландскія песні, а таксама папулярныя песні на вершы Роберта Бёрнса, Цімаці Даніэля Салівана, Томаса Мура і іншых брытанскіх паэтаў-класікаў.

Гурт быў заснаваны ўлетку 2005 года Алесем і Алесяй Чумаковымі.

http://vkontakte.ru/club14470963

Склад:
Алесь Чумакоў – гітара (ddaaddggaadd), мандаліна, губны гармонік, хайлэнд (шатландская валынка), спевы;
Олеся Чумакова – акардэон, перкусія;
Вера Выскубенка – скрыпка, мандаліна, "косткі", спевы;
Юрась Баркун – папярэчная ірландская флейта, tin whistle, перкусія;
Павел Саракалетаў – папярэчная ірландская флейта, tin whistle;
Яўген Барышнікаў – перкусія, бойран (кельцкі бубен), дарабук, губны гармонік, спевы.


Ejrút [эйрут] – згуртаваенне блізкіх па духу людзей, сумесная творчасць якіх дорыць весялосць і цеплыню не толькі самім удзельнікам, але і ўсім слухачам! Традыцыйныя ірландскія песні ў чароўным беларускім перакладзе Макса Шчура нікога не пакінуць безуважным, а пад вясёлыя кельцкія танцавальныя мелодыі вы будзеце таньчыць нават без трох пінт Гінэса!

Склад:
Таня Ячная - спевы, перкусія;
Даша Верабьёва - віаланчэль, фідл;
Каця Нарышкіна - вістл, блок-флейта, спевы;
Юра Жаўрыд - гітары (dadgad і eadgbe);
Паша Верабьёў - гітара, мандаліна;
Вольга Каралёва - танцы

http://vkontakte.ru/club5845030





Квіткі можна замовіць па тэлефоне 8 (029) 573 67 46
Кошт 10, 12, 15 тыс б.р.
Tags: музыка
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments